5 траўня 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд па справе «Belarus Press Photo»: усе хадайніцтвы абароны адхіленыя

59
Суд па справе «Belarus Press Photo»: усе хадайніцтвы абароны адхіленыя

(абноўлена - 16.40) Прысуд па «экстрэмісцкім» фота суд вынесе 18 красавіка.

Працэс па альбоме «Belarus Press Photo» пачаўся ў Ашмянах сёння. На пасяджэнне суда прыехалі Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч, у якіх былі канфіскаваныя некалькі дзесяткаў экземпляраў фотаальбома. Таксама ў Ашмянах прысутнічаюць журналісты і праваабаронцы. Гродзенскае КДБ на працэсе прадстаўляе Наталля Скурат.

Адвакат Ларыса Атаманчук сказала, што падала хадайніцтва аб тым, каб у суд выклікалі ўсіх членаў журы фотаконкурсу «Belarus Press Photo», перадае «Радыё Свабода». Таксама прадстаўнікі абароны папрасілі аб допуску на пасяджэнне праваабаронцы Гары Паганяйлы і прадстаўніка БАЖ Андрэя Бастунца. Усе хадайніцтвы суддзя Аляксандр Давыдаў адхіліў

Пасля перапынку ў судзе выступіла прадстаўніца КДБ, перадае «Еўрарадыё». Яна, запінаючыся, прачытала тэкст з паперкі і пацвердзіла просьбу прызнаць альбом экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адказваючы на пытанне адваката аб тым, якім чынам складалася экспертная камісія, адказала, што гэтым займаўся ідэалагічны аддзел Гродзенскага аблвыканкама. КДБ звярнулася туды з лістом аб дапамозе. «Гэтыя матэрыялы негатыўна адлюстроўваюць жыццядзейнасць беларускага народа», - заявіла суду прадстаўнік КДБ Наталля Скурат.

Таксама на працэсе выступіў прадстаўнік камісіі, якая праводзіла экспертызу Павел Скрабко. Суддзя просіць яго адказаць на пытанні, зададзеныя адвакатам.

«Маю тры адукацыі. Першая - апрацоўка металу, другая - гістарычная, трэцяя - ідэолаг... Склад камісіі быў узгоднены з універсітэтам. Мастацтвазнаўцы, псіхолагі і юрысты», - распавядае ідэолаг. На пытанні адвакатаў аб адукацыі аднаго з экспертаў Аляксандра Бондара Скрабко адказаць не змог. Паведаміў толькі, што ён працуе ў Гродзенскім універсітэце. Ідэолаг пацвердзіў, што сцвярджаў камісію сам. «Іх выбіралі па добраахвотнай, скажам так, згодзе... Хілюту я сам ведаў. Некаторых параілі калегі... Я не паведамляў экспертам іх правы і абавязкі», - кажа ідэолаг.

Свае паказанні на працэсе далі фатографы Юлія Дарашкевіч, Вадзім Заміроўскі і Аляксандр Васюковіч.

«Хачу падкрэсліць, што матэрыялы альбома - не нашыя выдумкі, а вынік працы міжнароднага журы - больш кваліфікаванага, чым экспертная камісія, якая ацэньвала альбом. Аўтарам фота, па ўмовах конкурсу, забаранялася ўмешвацца ў падзеі і рабіць пастановачныя здымкі», - адзначыў Вадзім Заміроўскі.

Нагадаем, КДБ прыйшоў да высновы аб наяўнасці «экстрэмізму» ў выданні на падставе заключэння экспертнай камісіі, якая працавала з 27 лютага па 18 сакавіка 2013 года. Экспертамі выступілі начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама Павел Скрабко і тры выкладчыка Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Яны знайшлі ў фотаальбомах «наўмысна скажоныя выдумкі аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь».

«У выніку ўласных і надуманых выдумак аўтараў доследнага друкаванага выдання, тэкставых і фотаматэрыялаў, неабгрунтаванай і мэтанакіраванай дэманстрацыі негатыўных бакоў жыццядзейнасці беларускіх грамадзян, непрывабных бытавых момантаў у цэлым фармуецца скажонае, прыніжаючае для дзяржавы Рэспубліка Беларусь і грамадства ў цэлым, прадстаўленне аб становішчы ў Рэспубліцы Беларусь», - гаворыцца ў справаздачы камісіі.

Выпадак з выяўленнем «экстрэмізму» ў матэрыялах фотаальбома з'яўляецца беспрэцэдэнтным і не мае аналагаў у іншых краінах.

41 фотаальбом з фатаграфіямі леташняга конкурсу «Belarus Press Photo» канфіскавалі 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны лог» у беларускіх фатографаў Аляксандра Васюковіча і Юліі Дарашкевіч.

4 стала вядома аб тым, што яны прызнаныя экстрэмісцкімі.

«Belarus Press Photo» - гэта першы адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў чацвёрты раз. Тыя самыя «экстрэмісцкія» фота пераможцаў конкурсу за 2011 год можна паглядзець тут.

Раней у Беларусі прызнаваліся «экстрэмісцкімі» шэраг відэафільмаў і выданняў, прысвечаных дзейнасці апазіцыі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках