28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ знайшоў экстрэмізм у Belarus Press Photo

65
КДБ знайшоў экстрэмізм у Belarus Press Photo

(абноўлена - 23:59) У альбомах фотаконкурсу Belarus Press Photo знайшлі «выдумкі аб жыццядзейнасці беларускага народа».

Пра гэта ў сваім блогу ў Facebook распавяла адна з арганізатараў конкурсу Юлія Дарашкевіч.

«Краіна непалоханых ідыётаў: у старых альбомах Belarus Press Photo (41 шт, канфіскаваных яшчэ ў лістападзе на мяжы) знайшлі такі экстрэмізм. КДБ выклікае нас у суд. Чытайце і галасіце з сярэдзіны тэксту», напісала Юлія.

У лісце КДБ (гл. скан дакумента ніжэй) паведамляецца, што ў фотаальбоме «змяшчаюцца наўмысна скажоныя выдумкі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, аб жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь».

«Падборка матэрыялаў фотаальбома у сукупнасці адлюстроўвае толькі негатыўныя аспекты жыццядзейнасці беларускага народа з уласнымі выдумкамі і высновамі аўтара, што з пункту гледжання сацыяльных нормаў, прынятых у грамадстве і маральнасці, прыніжае нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, прымяншае аўтарытэт дзяржаўнай улады, падрывае давер да органаў улады з боку замежных дзяржаў, замежных або міжнародных арганізацый», адзначаецца ў лісце.

Фотаальбом, на думку КДБ, з'яўляецца экстрэмісцкім.

«На наступным тыдні сустрэнуся з адвакатам, будзем думаць, - пракаментавала charter97.org Юлія Дарашкевіч ліст з КДБ. - Будзе 4-ы конкурс, ён ужо ідзе, працы прынятыя, журы працуе. Сам альбом - другі па ліку, быў увезены ў краіну ў пачатку 2012 года з выплатай усіх мытных пошлін, легальна. Тыраж ужо прададзены, яго фактычна нідзе ўжо няма. Гэты 41 экземпляр ехаў у машыне з выставы ў Польшчы. У Еўропе серыя выстаў была, мы вазілі туды альбомы з сабой заўсёды і ўсюды».

41 фотаальбом з фатаграфіямі леташняга конкурсу «BELARUS PRESS PHOTO» забралі 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны лог» у беларускіх фатографаў Аляксандра Васюковіча і Юліі Дарашкевіч.

Belarus Press Photo - гэта першы адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі. У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў чацвёрты раз. Тыя самыя «экстрэмісцкія» фота пераможцаў конкурсу за 2011 год можна паглядзець тут.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках