10 траўня 2024, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты на суткі прыкавалі гродзенца да батарэі

25
Міліцыянты на суткі прыкавалі гродзенца да батарэі

Гродзенскія міліцыянты выбівалі са сведкаў «патрэбныя» паказанні, збіваючы іх і прыкаваўшы кайданкамі да батарэі.

Пра гэта сайту charter97.org на ўмовах ананімнасці паведаміў чытач.

У Ленінскім судзе Гродна ідзе слуханне справы пра наркотыкі. На лаве падсудных апынуліся трое маладых людзей ва ўзросце 23, 24 і 25 гадоў. Яшчэ адзін 19-гадовы хлопец знаходзіцца за кратамі. Да яго была прыменена мера стрымання па пастанове намесніка пракурора 13 лістапада 2012 года.

Слуханне пачалося 9 студзеня гэтага года. Былі апытаныя сведкі абвінавачвання, якія праходзяць па справе. Пазней усе яны змянілі свае паказанні на карысць 19-гадовага арыштанта, патлумачыўшы, што на іх быў аказаны ціск з боку следчага і аператыўнага супрацоўніка. Адзін з абвінавачаных пры апытанні на судзе таксама прызнаўся, што быў падвергнуты ціску. Яго на суткі прыкавалі кайданкамі да батарэі, каб атрымаць паказанні, неабходныя следчаму.

Самы малодшы, 19-гадовы хлопец не прызнаваў сваёй віны, таму 13 лістапада 2012 года яго вырашылі адправіць у ІЧУ, а затым у СІЗА турмы №1 Гродна. Там малады чалавек пад ціскам даў чыстасардэчнае прызнанне. Пазней, 12 лютага 2013 года ён патлумачыў на судзе прычыну свайго прызнання тым, што пры паступленні ў ІЧУ ён быў збіты супрацоўнікамі гэтай установы. Пасля ціск на яго аказваў аператыўны супрацоўнік. Але чамусьці суддзя праігнаравала гэтую заяву, роўна як і заявы іншых удзельнікаў працэсу. Ніякай праверкі па гэтых фактах прызначана не было.

29 сакавіка гэтага года адвакатамі двух падсудных былі заяўленыя хадайніцтвы на разгляд рэчыўных доказаў. На пасяджэнні былі прадстаўленыя доказы па адным падсудным. Рэчдокаў 19-гадовага хлопца, які знаходзіцца за кратамі, не аказалася. Суддзя перанесла слуханне справы на 15 красавіка ў надзеі на тое, што такія будуць прад'яўленыя. Але і ў прызначаны дзень доказы на судовым разглядзе прад'яўленыя не былі. Абвінаваўца сказала, што рэчавыя доказы проста знішчаныя. Адвакат 19-гадовага падсуднага хадайнічаў аб змене меры стрымання на падпіску аб нявыездзе. Але суддзя гэтую просьбу адхіліла, так як абвінаваўца суда патлумачыла, што знішчаныя рэчавыя доказы не з'яўляюцца падставай для змены меры стрымання. Узнікае заканамернае пытанне, з якой прычыны малады чалавек знаходзіцца пад арыштам на працягу пяці месяцаў, калі няма прамых доказаў яго віны?

Наступнае слуханне справы прызначаны на 25 красавіка. Хлопец неабгрунтавана будзе знаходзіцца ў СІЗА толькі таму, што гэта выгадна суддзі, абвінаваўцу, намесніку пракурора Ленінскага раёна Гродна, следчаму МАСК і аператыўнаму супрацоўніку па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў.

Нагадаем, жорсткасць у паводзінах супрацоўнікаў праваахоўных органаў і папраўчых устаноў становіцца штодзённай справай у сучаснай Беларусі. Таксама адзначым, што ў Беларусі няма юрыдычнага паняцця катаванняў, а толькі адказнасць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Але сярод міліцыі, КДБ, пракуратуры існуе кругавая парука. Таму тыя, хто творыць беззаконне, затуляюць адзін аднаго і зло застаецца беспакараным.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках