28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар нагадаў украінцам пра «даўжок»

24
Дыктатар нагадаў украінцам пра «даўжок»

Стан беларуска-украінскіх адносін абмяркоўваўся 2 красавіка на сустрэчы Лукашэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Беларусі ва Украіне Валянцінам Вялічкам.

«Хацеў бы пачуць ад Вас інфармацыю пра сітуацыю, якая складваецца ва Украіне, тыя праблемы, якія сёння існуюць у нашых адносінах. Для нас гэта вельмі важна. Гэта вельмі блізкая нам краіна. Мы вельмі сур'ёзна гандлюем з Украінай, і ў нас ёсць шэраг нявырашаных пытанняў, у тым ліку па мяжы, старыя даўгі Украіны перад Беларуссю. Хай яны невялікія, але, тым не менш. Як тут у нас складваецца сітуацыя?» - пацікавіўся Лукашэнка.

«Магчыма, нам у бліжэйшы час з прэзідэнтам Украіны давядзецца абмеркаваць усе гэтыя пытанні», - сказаў кіраўніка яго прэс-служба.

Нагадаем, што беларускія ўлады настойваюць, што Украіна вінна Беларусі $134 млн. Гісторыя доўгу бярэ свой пачатак з 1992 года, калі, пасля распаду СССР, беларускія прадпрыемствы пералічылі ўкраінскім грошы за выпушчаную, але не пастаўленую прадукцыю.

Пытанне выплаты доўгу ўлады РБ увязвалі з дэмаркацыяй ўкраінска-беларускай мяжы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках