19 траўня 2024, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты хацелі знайсці ў Лябедзькі «незарэгістраваную зброю»

22
Міліцыянты хацелі знайсці ў Лябедзькі «незарэгістраваную зброю»

Сёння раніцай у кватэру Анатоля Лябедзькі прыйшлі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі.

Іх цікавіла наяўнасць незарэгістраванай зброі ў палітыка, піша ucpb.org.

«Мы яшчэ спалі, калі раздаўся званок у дзверы. З таго боку паведамілі, што яны з міліцыі і прапанавалі адкрыць дзверы. Натуральна, я палічыў за лепшае іншы фармат зносін. На маё пытанне, у чым прычына гэтак ранняга прышэсця, адказалі, што ідзе праверка на прадмет наяўнасці незарэгістраванай зброі. Пасля гэтага я не тое каб паслаў прышэльцаў, але досыць эмацыйна выказаўся на гэты конт. Нейкі час двое невядомых заставаліся каля ліфта. Потым спусціліся да ўваходу ў пад'езд.

Натуральна, я не ведаю сапраўдных прычын дадзенага візіту, магу толькі выказаць здагадку, што гэта чарговая тысяча першая псіхалагічная атака. На мяне, на маю сям'ю. Вось толькі скура ў мяне не такая адчувальная, як у сярэднестатыстычнага грамадзяніна. З часам прывыкаеш шмат да чаго», - сказаў Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках