2 траўня 2024, Чацвер, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты абшукалі кватэру гродзенскага актывіста БХД

7

Міліцыя шукала ў кватэры затрыманага ўчора гродзенскага актывіста апазіцыі нелегальную друкаваную прадукцыю.

Сяргея Верамеенку затрымалі ўчора, калі ён ішоў на офіс аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» на вуліцы Будзёнага. Каля ўваходу ў будынак яго спынілі двое мужчын у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі.

Затрыманага павезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна. У яго торбе былі ўлёткі з тэкстам у падтрымку палітвязняў. Сябры БХД збіраліся распаўсюджваць іх у межах кампаніі салідарнасці «Напішы палітвязню ліст». Пасля складання пратаколу міліцыянты вырашылі правесці агляд кватэры актывіста. Разам з Верамеенкам яны паехалі да яго дадому.

«Я быў вымушаны ўпусціць міліцыянтаў у кватэру, таму што яны прыгразілі санкцыяй пракурора ў выпадку адмовы зрабіць гэта. Мне хаваць было няма чаго. Яны агледзелі кватэру і канфіскавалі два экзэмпляры газеты «Гарадзенская крыніца», - распавёў ён у інтэрв'ю charter97.org.

Зараз актывіст знаходзіцца на волі, але ён упэўнены, што яго чакае суд і штраф па абвінавачванні ў распаўсюдзе незарэгістраванай прадукцыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках