17 траўня 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя ператрусы ў анархістаў

25
Масавыя ператрусы ў анархістаў

КДБ канфіскаваў кампутары, флэшкі і тэлефоны.

Учора ў кватэрах чатырох брэсцкіх актывістаў анархісцкага руху прайшлі ператрусы.

Маладых людзей выклікаюць на допыты ў КДБ, паведамляе «Еўрарадыё».

Першая павестка прызначаная на 13 гадзін сённяшняга дня. Астатнія актывісты павінны з'явіцца на размову на наступным тыдні.

Адзін з іх, Аляксандр Казлянка на момант ператрусу быў за межамі горада, таму адабраць мабільны тэлефон у яго не змаглі. Паводле яго слоў, прычынай для ператрусу нібыта стаў... макет бомбы са сметніцы. Яго знайшлі ў пачатку лютага 2012 года на вуліцы Янкі Купалы. Па гэтым факце Следчым камітэтам Маскоўскага раёна Брэста распачата крымінальная справа. Праўда, як звяртае ўвагу Казлянка, «сляды выбухоўкі» шукалі чамусьці супрацоўнікі КДБ.

«Звязана гэта, хутчэй за ўсё, з нашай дзейнасцю ў анархісцкім руху. Аднаму хлопцу кадэбэшнік адкрыта сказаў: «Час табе змяніць светапогляд і асяродззе. Тады ніякіх праблем не будзе», - распавёў Казлянка.

Фота з архіву

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках