11 траўня 2024, Субота, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы аб пастаўках украінскіх цукерак праваліліся

27
Перамовы аб пастаўках украінскіх цукерак праваліліся

Перамовы з беларускім бокам аб аднаўленні паставак украінскіх кандытарскіх вырабаў на рынак Беларусі пакуль не прынеслі выніку.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН прэзідэнт асацыяцыі «Укркандпрам» Аляксандр Балдынюк.

Па яго словах, украінскія вытворцы кандытарскіх вырабаў не могуць паставіць сваю прадукцыю на рынак Беларусі з пачатку красавіка. У сувязі з гэтым асацыяцыя «Укркандпрам», якая аб'ядноўвае ўкраінскіх вытворцаў кандытарскіх вырабаў, звярталася ва ўкраінскія органы ўлады.

Пытанне было ўзнятае ў ходзе красавіцкіх перамоваў членаў украінскага ўрада з віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам.

«Беларускі бок абяцаў разабрацца і сітуацыю ўрэгуляваць, але час прайшоў, а ўкраінская кандытарская прадукцыя на беларускі рынак так і не паступае», - сказаў Балдынюк.

Паводле яго слоў, 11 красавіка ў Менску знаходзіліся прадстаўнікі профільных міністэрстваў Украіны і ў ходзе перамоваў з беларускім бокам таксама ўздымалася гэтае пытанне.

«Былі атрыманыя запэўненні, што сітуацыя будзе ўрэгуляваная, але нічога так зроблена і не было. Гэта значыць, мы бачым, што беларускія чыноўнікі цягнуць час, каб не дапусціць украінскія кандытарскія вырабы на ўнутраны рынак», - падкрэсліў Балдынюк.

На яго думку, дзеянні беларускага боку супярэчаць духу беларуска-украінскіх пагадненняў, накіраваных на павелічэнне тавараабароту, якія прадугледжваюць бесперашкодны доступ тавараў на рынкі адзін аднаго.

«Блакаваныя грузы ўсіх украінскіх кандытарскіх прадпрыемстваў, прычым усіх таварных пазіцый. Гэта значыць, гаворка ідзе не пра тое, каб праверыць асобныя ўзоры прадукцыі. Мэта такіх крокаў, як нам здаецца, відавочная: не дапусціць украінскія кандытарскія вырабы на беларускі рынак», - мяркуе Балдынюк.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках