7 траўня 2024, aўторак, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Расейскія базы - гэта сродак акупацыі

42
Віталь Рымашэўскі: Расейскія базы - гэта сродак акупацыі

Размяшчэнне авіяцыйнай базы Расеі на тэрыторыі Беларусі супярэчыць Канстытуцыі.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі пракаментаваў намер Расеі стварыць у Беларусі да 2015 года сваю авіяцыйную базу.

Першыя знішчальнікі павінны прыбыць на яе ўжо ў гэтым годзе.

«Размяшчэнне расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі груба супярэчыць Канстытуцыі, якая замацоўвае статус Беларусі як нейтральнай дзяржавы. Застаецца невядомым кошт, які заплаціла Расея за размяшчэнне сваёй базы, але, відавочна, што коштам гэтых антынацыянальных рашэнняў сённяшніх уладаў можа стаць незалежнасць Рэспублікі Беларусь», - адзначыў сустаршыня БХД.

«Расея неаднаразова пацвярджала за апошнія дзесяцігоддзі, што яе базы выступаюць як сродак акупацыі той краіны, на тэрыторыі якой яны знаходзяцца. Вайна ў Грузіі - яскравае сведчанне гэтага. Я, як сустаршыня БХД, выступаю катэгарычна супраць гэтых антынацыянальных рашэнняў, паколькі яны супярэчаць Канстытуцыі Беларусі, нацыянальным інтарэсам і пагражаюць незалежнасці краіны», - падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках