7 траўня 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яроменку далі 15 сутак перад «Чарнобыльскім шляхам»

3
Яроменку далі 15 сутак перад «Чарнобыльскім шляхам»

Сёння днём актывісту «Маладога фронту» Уладзіміру Яроменку патэлефанаваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт.

Пры гэтым ён заявіў, што ў юнака маюцца 15 дзён, якія той не адбыў, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».

«Я нават не ведаю, за што і калі быў асуджаны. Магчыма, гэта вынік судовага паседжання за парушэнне прэвентыўнага нагляду, пра які мне ніхто не паведаміў, як гэта было ўжо раней. Мяркую, што такім чынам супрацоўнікі сілавых структур нейтралізуюць «небяспечных» моладзевых актывістаў перад «Чарнобыльскім шляхам». Ужо адбывае адміністрацыйны арышт Павел Вінаградаў, цяпер у мяне з'явіліся суткі. Напэўна, гэта не апошнія прэвентыўныя захады перад акцыяй у гадавіну катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Натуральна, што я не магу «бегаць» ад гэтага пакарання, бо за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду прадугледжана абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, таму ўчастковы не хавае, што я паеду з апорнага пункта ў ізалятар на Акрэсціна», - каментуе маладафронтавец.

Нагадаем, што 15 сакавіка 2012 за былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам быў усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на год. 15 сакавіка 2013 г. нагляд быў прадоўжаны яшчэ на паўгода. Парушэнне нагляду пагражае пазбаўленнем волі тэрмінам да 1 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках