27 красавiка 2024, Субота, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская авіябаза будзе ў 80 кіламетрах ад мяжы с Польшчай

77
Расейская авіябаза будзе ў 80 кіламетрах ад мяжы с Польшчай

(абноўлена - 13:00) У якасці пляцоўкі для размяшчэння авіябазы Мінабароны РФ разглядае раён Баранавічаў ці Бярозы.

«Там (каля Баранавічаў) маецца не толькі аэрадром, але і 558-ы авіярамонтны завод - пры неабходнасці там можна будзе ажыццяўляць усе віды рамонту, тым больш магутнасці завода гэта дазваляюць, - кажа крыніца «Коммерсанта» у расейскім ваенным ведамстве. - Акрамя таго, у нашых беларускіх калегаў у гэтым раёне разгорнутая вялікая колькасць сістэм СПА, якія будуць здольныя забяспечыць прыкрыццё нашым знішчальнікам».

Ён удакладніў, што гаворка пойдзе пра самалёты тыпу Су-30, а размяшчэнне ў Беларусі авіяцыйнай базы прадыктавана абавязацельствамі РФ у рамках АДКБ і «саюзнай дзяржавы» па абароне заходняга напрамку.

Па словах палітычнага аглядальніка Рамана Якаўлеўскага расейскія ваенныя пабудуюць сваю авіябазу паблізу горада Бяроза, размешчанага ў 80 км ад польскай мяжы, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Па словах эксперта, сёння заява аб стварэнні ваеннай базы прывядзе да росту напружанасці ў рэгіёне, у прыватнасці з Польшчай. Спецыяліст лічыць, што авіябаза будзе толькі першым крокам ва ўмацаванні ваеннай прысутнасці Расеі, прадстаўнікі якой яшчэ ў канцы 2011 года згадалі аб усталяванні ў Беларусі тактычных ракет «Іскандэр». «Яны могуць з'явіцца ў нас, але іх выкарыстанне ніколі не будзе залежаць ад Беларусі - гэтыя базы будуць выключна расейскімі», - лічыць Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, учора на сустрэчы міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу і Аляксандра Лукашэнкі было заяўлена пра стварэнне ў Беларусі расейскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі.

«Мы пачынаем разглядаць план па стварэнні тут расейскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі, спадзяемся, што ў 2015 годзе тут з'явіцца авіяцыйны полк. У 2013 годзе мы створым авіяцыйную камендатуру тут і паставім першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў», - адзначыў учора кіраўнік ваеннага ведамства Расеі.

Сяргей Шайгу таксама заявіў, што на пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрства абароны Расеі і Беларусі сёння ў Менску будзе разгледжаны вялікі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, Масква плануе паставіць Менску ў 2013 годзе яшчэ 4 дывізіёна зенітна-ракетных сістэм С-300.

«Галоўны з іх - першае і асноўнае, што ўжо ў 2014 годзе Расея, па дамоўленасці з Уладзімірам Пуціным, мы паставім чатыры дывізіёна С-300 для абароны паветранай прасторы», - сказаў міністр абароны Расеі.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках