28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шарамета звольнілі з украінскага тэлеканала

47
Шарамета звольнілі з украінскага тэлеканала

Адной з першых ахвяр канфлікту вакол кіраўніцтва тэлеканала ТВі стаў вядоўца праграмы «Проти ночі» беларус Павел Шарамет.

Аб звальненні напісаў сам Павел Шарамет у сэрвісе Twitter.

Новае кіраўніцтва канала заявіла, што больш не мае патрэбы ў паслугах Шарамета «у сувязі з вытворчымі абставінамі». Запланаваны на сёння выхад перадачы Шарамета касуецца.

«Катэгарычна не згодны з гэтай пастановай, уважаю гэта за валюнтарызмам і цэнзуру. Ганьба захопнікам канала», - напісаў Шарамет.

Нагадаем, раніцай у аўторак прэс-служба ТВі паведаміла, што новым генеральным дырэктарам тэлеканала ТВi стаў Арцём Шаўчэнка, а новым уладальнікам - амерыканскі бізнэсовец украінскага паходжання Аляксандр Альтман.

Ранейшы ўладальнік Канстанцін Кагалоўскі і гендырэктар Наталля Кацерынчук заявілі аб рэйдэрскім захопе канала.

Большасць журналістаў учора абвясцілі страйк. Ва Украіне пабойваюцца, што нечаканая змена інвестара і кіраўніцтва ставіць пад пагрозу існаванне гэтага канала як незалежнага ад уладаў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках