28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Для вяртання Беларусі ў Раду Еўропы няма падстаў

6
Анатоль Лябедзька: Для вяртання Беларусі ў Раду Еўропы няма падстаў

Пытанне вяртання Беларусі ў Раду Еўропы актуальнае толькі для расейскіх лабістаў беларускага дыктатара.

Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, каментуючы charter97.org прапанову расейскай дэлегацыі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) аб аднаўленні для Беларусі «статусу запрошанага» ў Радзе Еўропы.

«Гэта актуальна для расейскай дэлегацыі, якая лабіюе гэтае пытанне ў Страсбургу. Тут маюцца на ўвазе прыхільнікі Зюганава і сённяшняй улады ў Расеі. Яны, вядома, не бачаць у Беларусі палітвязняў, таму што пасля падзей на Балотнай плошчы ў расейскіх турмах знаходзяцца больш за 20 палітычных вязняў, яны не бачаць праблем з незалежным судом і выбарамі ў нашай краіне, таму што ў большасці рэгіёнаў РФ былі масавыя падтасоўкі. Таму для людзей, якія ініцыююць гэтае пытанне, яно актуальнае», - падкрэсліў палітык.

Разам з тым ён мяркуе, што на гэтую тэму, як мінімум, будзе вострая дыскусія.

«Думаю, што ПАСЕ і Рада Еўропы будуць арыентавацца на пазіцыю Еўразвязу. Там гатовыя выслухаць тое, што прапануе афіцыйны Менск. Але рэагаваць толькі на прыгожыя словы, пакуль не гатовыя. Я мяркую, што пакуль у беларускіх турмах знаходзяцца палітвязні, няма свабоды дзеянняў для дэмакратычнай апазіцыі і да гэтага часу не скасаванае смяротнае пакаранне, пытанне аб вяртанні статусу «спецыяльна запрошанага» для Беларусі разглядацца не можа», - падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, расейская дэлегацыя ў ПАСЕ ініцыявала абмеркаванне пытання аб стварэнні парламенцкай кантактнай рабочай групы ў аднаўленні для Беларусі «статусу запрошанага» ў Радзе Еўропы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках