2 траўня 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны менчук з нажом уварваўся на дзіцячую пляцоўку

15
П'яны менчук з нажом уварваўся на дзіцячую пляцоўку

П'яны менчук хадзіў па вуліцах з нажом, пагражаў мінакам і распужаў дзіцячую пляцоўку.

Распачатая крымінальная справа ў дачыненні да менчука 1964 года нараджэння, якога падазраюць у здзяйсненні злачынства, кваліфікаванага ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 339 КК, як асабліва злоснае хуліганства, здзейсненае з пагрозай прымянення прадмета, які выкарыстоўваецца ў якасці зброі.

Як распавёў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Менску Аляксандр Герасімаў, 24 красавіка каля 18.30 мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, праходзячы з нажом у руцэ па вуліцах у Фрунзенскім раёне сталіцы, выкрыкваў у адрас мінакоў пагрозы расправы. Зайшоўшы на дзіцячую пляцоўку па вуліцы Данілы Сердзіча, 34, ён аналагічнымі дзеяннямі спалохаў дзяцей і іх бацькоў, якія знаходзіліся там, вымусіўшы людзей пакінуць двор. Грамадзяне, абураныя яго паводзінамі, прасачылі за ім, устанавілі адрас канчатковага маршруту хулігана і выклікалі міліцыю.

Падазраваны быў затрыманы ў сваёй кватэры супрацоўнікамі спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС, тэрытарыяльнага аддзела Следчага камітэта. Ён змешчаны ў ІЧУ.

У дачыненні да падазраванага прызначаная судова-псіхіятрычная экспертыза.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках