2 траўня 2024, Чацвер, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольныя фанаты: Амапаўцы скакалі па нашых галовах і спінах

67
Футбольныя фанаты: Амапаўцы скакалі па нашых галовах і спінах

Міліцыянты па-зверску збілі заўзятараў сталічнага клуба «Партызан», якія ехалі на матч у Асіповічы.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні матчу, які прайшоў 20 красавіка. Пра яго фанаты «Партызана» распавялі на старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Каля дзесятка заўзятараў у суправаджэнні супрацоўнікаў міліцыі ехалі на электрычцы з Менска. На станцыі «Вярхі» яны выйшлі з цягніка, каб дачакацца сваіх таварышаў. Міліцыянты таксама пакінулі электрычку, папярэдзіўшы, што далей - да Асіповічаў - фанатаў будуць суправаджаць ужо іншыя супрацоўнікі.

Сапраўды, праз паўгадзіны да станцыі пад'ехала машына. Міліцыянты, якія былі ў ёй, сказалі, што далей заўзятары паедуць на аўтобусе.

«Пад'ехаў зусім звычайны аўтобус, але чамусьці павярнуў у лес. Ну добра, хадзем да яго. Шэрыя ззаду, мы спераду. Падыходзім бліжэй і бачым: з аўтобуса выскоквае АМАП. Усе ў масках. Скачуць на нас. У нас блытаніна. Хтосьці спрабаваў даць назад, але там у шэраг выстраіліся міліцыянты», - піша адзін з удзельнікаў падзеяў.

Усіх заўзятараў закінулі ў аўтобус.

«Потым пачалося пекла. Яны проста пачалі нас збіваць. З крыкамі: «Вы што, сукі,  а...елі? Мы павінны прыязджаць яшчэ за вамі, мразі». Трымаючыся за парэнчы, яны скакалі на галовах і спінах. Потым пачалі выводзіць па адным на дагляд: выбягаеш, дастаецца ўсё з кішэняў, красовак, нават вусцілкі. Потым да аўтобуса тварам, потым зноў збіццё. Хтосьці ўжо стогне каля аўтобуса, хтосьці ляжыць і не можа падняцца. Усё гэта суправаджалася крыкамі «Вы - вырадкі, а не людзі». Потым - зноў у аўтобус. Сядзелі мы выключна тварам да каленак», - піша заўзятар «Партызана».

Пасля гэтага амапаўцы прымусілі кожнага падпісаць тлумачальную, у якой сцвярджалася, што яны не ўжывалі фізічную сілу.

На матч заўзятары, натуральна не патрапілі. Пад канвоем іх пасадзілі на электрычку, якая ехала ў Менск.

Гэта не першы выпадак збіцця міліцыянтамі футбольных заўзятараў. Нядаўна магілёўскі амапавец збіў фаната клуба «Дынама-Менск» толькі за тое, што знайшоў у яго налепкі з лагатыпам каманды.

У траўні 2011 года пры разгоне фанатаў «Дынама» ў Бабруйску амапаўцы ўжылі слёзацечны газ. Пацярпелі заўзятары сталічнай каманды, у тым ліку і 5-гадовае дзіця. Глынулі газу і футбалісты. Пасля гэтага фанаты пачалі скандаваць «Ненавідзім рэжым».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках