Беларусы прыдумалі дзіўны спосаб атрымліваць страхавыя выплаты
5- 2.05.2024, 11:35
- 6,164
Паспелі «зарабіць» больш за паўмільёна рублёў.
У Магілёўскай вобласці затрыманая група з 9 чалавек, якія падазраюцца ў махлярстве са страхавымі выплатамі. Лідарам групы з'яўляецца 36-гадовы мясцовы жыхар, які ўчыняў злачынствы разам са сваімі сваякамі і знаёмымі ва ўзросце ад 28 да 50 гадоў. Яны ўкладалі дамовы добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў, а затым самавольна траўміравалі сябе, пашкоджваючы пальцы рук і ног. Злачынствы адбываліся як дома, так і на лецішчы.
Потым «пацярпелыя» звярталіся да медыкаў па пацвярджальныя дакументы, якія выкарыстоўвалі для атрымання страхавых выплат. Атрыманыя грошы група выдаткоўвала на будаўніцтва і набыццё жылля, аўтатранспарту, а таксама выдавала грошы ў пазыку з адсоткамі знаёмым. За два гады злачынцы змаглі выцягнуць у страхавых кампаній больш за 550 тысяч рублёў.
Пры вобшуку ўдзельнікаў групы былі знойдзены і канфіскаваны малаткі, шпрыцы з абязбольвальнымі сродкамі, а таксама грашы.