2 траўня 2024, Чацвер, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэстарацыях забароняць паліць

103
У рэстарацыях забароняць паліць

Курэнне ў кафэ і рэстарацыях будзе забароненае цалкам, а не проста абмежаванае.

Паводле ацэнак Міністэрства аховы здароўя, выкананне захадаў, закладзеных у праект закона «Аб абароне здароўя насельніцтва ад наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння навакольнага тытунёвага дыму», дасць магчымасць знізіць спажыванне тытуню ў краіне не менш чым на 30%, паведамляюць «Беларускія навіны».

Як было адзначана на пасяджэнні міжведамаснай рады папярэджання і прафілактыкі п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню пры Савеце міністраў, якое прайшло 24 красавіка пад старшынствам віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка, прыняцце гэтага закона дасць магчымасць імплемэнтаваць у беларускае заканадаўства парадак барацьбы супраць тытуню Рамкавай канвэнцыі СААЗ, а таксама уніфікаваць падыходы заканадаўчага рэгулявання з Расеяй і Украінай, дзе аналагічныя законы ўжо прынятыя.

Рада прызнала за мэтазгоднае ўключэнне законапраекта ў план падрыхтоўкі на 2014 год. Акрамя таго, чакаецца, што дакумэнт пройдзе праз грамадскае абмеркаванне.

У Расеі антытытунёвы закон, які ўвойдзе ў дзеянне 1 чэрвеня 2013 года, выклікаў незадаволенасць курцоў. Дакумэнт уводзіць забарону курэння на тэрыторыях і ў памяшканнях, прызначаных для адукацыйных паслуг, ва ўстановах культуры і органаў у справах моладзі. Нельга будзе паліць не толькі на вакзалах, але і на адкрытых тэрыторыях на адлегласці менш за 15 метраў ад уваходаў туды. Паэтапна ўводзіцца забарона курэння ў цягніках далёкага руху, у гатэлях, кавярнях ды рэстарацыях. Што з зробленых у Расеі і яшчэ не дзейных у нас захадаў увайшло ў беларускі законапраект?

Як паведамілі ў аддзеле грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паводле бягучага варыянту законапраекту плануецца абвясціць зонай, вольнай ад курэння, усе аб'екты харчавання. Гэта значыць, курэнне ў кавярнях ды рэстарацыях будзе забароненае цалкам, а не проста абмежаванае шляхам вылучэння зон для курцоў і некурцоў. Таксама плануецца ўвядзенне поўнай забароны і на курэнне ў цягніках. Цяпер паліць можна ў цягніках далёкага руху ў спецыяльна абсталяваных месцах.

Праект дакумэнта прадугледжвае не толькі захаванне інтарэсаў часткі насельніцтва, што не паліць, але і кампэнсацыйныя механізмы для курцоў. Для гэтай катэгорыі грамадзян плануецца павялічыць спэктр паслуг для вызваленні ад тытунёвай залежнасці.

Цяпер, паводле звестак статыстыкі, у Беларусі курыць 30,5% насельніцтва, а ў 2001 годзе было 41,6%. З гэтага прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў робяць выснову, што захады ў рамках антытытунёвай кампаніі дзейсныя. Аднак наўрад выпадае казаць аб эфэктыўнасці, калі паліць фактычна кожны трэці жыхар краіны, а дыхаць тытунёвым дымам даводзіцца практычна ўсім. Тым больш што арт.17.9 Адміністрацыйнага кодэкса, які прадугледжвае штраф за курэнне ў забароненых законам месцах, не працуе. Штрафуюць адзінак, а паляць паўсюдна.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках