11 траўня 2024, Субота, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канферэнцыя МАП абмяркуе рэпрэсіі на «Граніце»

5
Канферэнцыя МАП абмяркуе рэпрэсіі на «Граніце»

Звальненні сяброў прафсаюза з прадпрыемства «Граніт» будуць абмеркаваныя на еўрапейскай канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы.

Еўрапейскія прафсаюзныя лідэры таксама разгледзяць факты ціску на актывістаў свабодных прафсаюзаў у Беларусі. Канферэнцыя пройдзе з 8 па 11 красавіка ў Осла, перадае «Радыё Рацыя».

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

«Я там таксама прымаю ўдзел. Будзе паднімацца пытанне аб апошніх фактах парушэнняў правоў прафсаюзаў. Я ўжо праінфармаваў сваіх калег з Міжнароднай арганізацыі працы і канфедэрацыі прафсаюзаў, і прасіў, каб яны падтрымалі прапанову разгледзець гэтыя пытанні спецыяльна падчас канферэнцыі. Наперадзе штогадовая канферэнцыя працы, якая пройдзе ў чэрвені ў Жэневе, гэтае пытанне там таксама будзе паднятае», - сказаў ён.

Па словах Аляксандра Ярашука, у бліжэйшы час можна чакаць сур'ёзных крокаў з боку міжнародных прафсаюзных арганізацый і Міжнароднай арганізацыі працы ў дачыненні да ўладаў Беларусі. Гэта звязана з сур'ёзным абмежаваннем правоў свабодных прафсаюзаў у краіне.

Нагадаем, у мінулым годзе каля 600 работнікаў РУВП «Граніт» пакінулі прафсаюзную арганізацыю свайго прадпрыемства з-за таго, што былі незадаволеныя працай прафкама і нізкай зарплатай. Супрацоўнікі прадпрыемства звярнуліся ў незалежны прафсаюз, пасля гэтага на іх пачаўся ціск з боку кіраўніцтва.

Фотa: unmultimedia.org

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках