26 красавiка 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снапкоў паляцеў у В'етнам і Лаос

23
Снапкоў паляцеў у В'етнам і Лаос

Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі наведае В'етнам і Лаос з 3 па 9 красавіка.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэканомікі.

Як адзначаецца, яго мэта - «далейшае пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў Беларусі з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі».

Паездка праходзіць у «працяг візіту ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам ў В'етнам, які адбыўся ў лістападзе-снежні 2011 года».

Нагадаем, у канцы сакавіка з замежнай паездкі вярнуўся беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка. Ён адсутнічаў у краіне амаль два тыдні і наведаў з рабочым візітам ААЭ, Сінгапур і Інданезію.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках