28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы Аліхвер уцёк ад турмы?

55
Следчы Аліхвер уцёк ад турмы?

За два тыдні да ад'езду следчага, які вёў справу Мікалая Аўтуховіча, супраць яго было пачата ўнутранае расследаванне.

Прычынай гэтага стала знікненне дакументаў са справы іншага асуджанага, якую таксама вёў Мікалай Аліхвер, паведамляе «Радыё Свабода».

Гаворка ідзе пра гродзенскага прадпрымальніка Сяргей Сурбу. Ён быў абвінавачаны ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў 2005 годзе. Аліхвер расследаваў яго справу адначасова з першай справай палітвязня Мікалая Аўтуховіча. Сурба быў прысуджаны да года «хіміі».

«Пазней я звярнуўся ва УДФР для таго, каб знайсці дакументы, якія былі ў мяне адабраныя, але не атрымалi агалоскі ў судзе. Высветлілася, што яны зніклі. У тым ліку - дамова аб здачы ў арэнду абсталявання. Было пачата ўнутранае расследаванне ў дачыненні да Аліхвера з нагоды знікнення дакументаў. І літаральна праз два тыдні ён звальняецца і з'яжджае ў Амерыку», - распавёў Сяргей Сурба.

Згодна з артыкулам 377 Крымінальнага кодэкса Беларусі, за «крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне афіцыйных дакументаў» пагражае пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення тэрмінам да двух гадоў.

Нагадаем, некалькі дзён назад стала вядома, што старэйшы следчы Упраўлення ДФР КДК па Гродзенскай вобласці Мікалай Аліхвер, які вёў першую справу Мікалая Аўтуховіча, перабраўся на пастаяннае месца жыхарства ў ЗША.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках