19 траўня 2024, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Comedy Club распавёў, як абысці законы Кіпра з дапамогай Беларусі

41

Удзельнікі папулярнай тэлеперадачы далі карысныя парады расейскім алігархам, рахункі якіх былі заблакаваныя на Кіпры.

У якасці аднаго са спосабаў было прапанавана перавесці грошы на рахунак у Празе, а адтуль - у Беларусь, дзе іх можна і зняць. Так могуць паступіць, са слоў удзельнікаў перадачы, рэзідэнты Еўрапейскага Звяза.

У якасці яшчэ аднаго варыянту магчымая схема з удзелам Raiffeisen Bank і CommerzBank, якія неаднаразова траплялі ў скандалы, звязаныя з іх бізнэсам у нашай краіне.

Raiffeisen Bank з'яўляецца афіцыйным спонсарам Чэмпіянату свету ў хакеі, правядзенне якога запланавана ў Менску ў 2014 годзе. Міжнародныя арганізацыі, палітыкі і праваабаронцы патрабуюць пераносу турніру праз рэпрэсіі, якія доўжацца ў нашай краіне. Дэпутаты Еўрапейскага парламента цяпер збіраюць подпісы пад адпаведным зваротам да спонсараў чэмпіянату.

Нямецкі канцэрн CommerzBank раней супрацоўнічаў з беларускім «Трастбанкам» (былы «Інфабанк»), супраць якога Міністэрствам фінансаў ЗША былі ўведзеныя санкцыі праз абвінавачванні ў адмыванні грошай іракскага дыктатара.

Нагадаем, у канцы сакавіка Кіпр увёў абмежаванні на ўнутраныя аперацыі і вываз гатоўкі з краіны.

На думку расейскага палітолага Андрэя Суздальцава, Кіпр, разам з Аўстрыяй, Кубай і некаторымі арабскімі краінамі, уваходзіць у лік дзяржаў, дзе захоўваюць свае грошы беларускія алігархі і «сям'я» дыктатара. Ён сцвярджае, што сума, якая ляжыць на іх рахунках у банках выспы, дасягае 800 мільёнаў даляраў. Гэта, у першую чаргу, грошы, атрыманыя ад махінацый з расейскай нафтай і энэргарэсурсамі, а таксама адкаты ад калійнага бізнэсу.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках