26 красавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЭС у Беларусі: Літва разлічвае на падтрымку Еўразвяза

6
АЭС у Беларусі: Літва разлічвае на падтрымку Еўразвяза

Будучае старшынства Літвы ў Радзе Еўразвяза будзе добрай нагодай абмеркаваць энергетычныя праекты, якія рэалізуюцца паблізу яе межаў.

Сярод іх - і будаўніцтва АЭС у Беларусі. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Літвы Яраслаў Невяровіч.

«У плане адносін з трэцімі дзяржавамі - нам было б карысна пагаварыць з нашымі партнёрамі ў ЕЗ, якое стаўленне і якімі могуць быць агульныя пазіцыі з нагоды праектаў трэціх краін. Думаю, падчас нашага старшынства мы знойдзем нагоду абмеркаваць гэтае пытанне з калегамі па ЕЗ», - сказаў міністр энергетыкі, перадае ru.delfi.lt.

Яраслаў Невяровіч падкрэсліў, што на сустрэчы з камісарам ЕЗ па энергетыцы Гюнтэрам Этынгерам, які знаходзіцца ў Літве, яшчэ раз пачуў запэўніванні еўракамісара ў тым, што ЕЗ будзе падтрымліваць Літву на перамовах аб зніжэнні коштаў на газ і рэалізацыі Трэцяга энергетычнага пакета з расейскім «Газпрамам».

«Мы яшчэ раз пачулі пра гатоўнасць Еўракамісіі падтрымліваць нас на перамовах з нашымі партнёрамі ў плане рэалізацыі Трэцяга энергетычнага пакета, пачулі, што Камісія і ў далейшым будзе актыўна ўдзельнічаць у кансультацыях і перамовах з прадстаўнікамі «Газпрама», і мы будзем працягваць гэта цеснае супрацоўніцтва», - сказаў міністр энергетыкі.

Паблізу Літвы будуюцца дзве атамныя станцыі - у Калінінградскай вобласці Расеі і ў Гродзенскай вобласці Беларусі, у Астраўцы, што ў 50 км ад сталіцы Літвы.

Літва сцвярджае, што праекты, рэалізацыя якіх ідзе ў Калінінградзе і Беларусі, выклікаюць сумневы адносна іх ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і не адпавядаюць патрабаванням міжнародных канвенцый.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках