9 траўня 2024, Чацвер, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Таронта» Грабоўскага выйграла ў «Бостана» 3:2

2
«Таронта» Грабоўскага выйграла ў «Бостана» 3:2

Форвард «Таронта» Міхаіл Грабоўскі не зможа гуляць за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету.

Пра гэта стала вядома пасля таго, як клуб беларускага форварда атрымаў перамогу над «Бостанам» у пятым матчы серыі плэй-оф Кубка Стэнлі (2:1, лік у серыі - 2:3), піша goals.by.

Учора пасля сустрэчы беларусаў з канадцамі на чэмпіянаце свету настаўнік зборнай Беларусі Андрэй Скабелка прызнаўся, што ў выпадку перамогі «Таронта» два вакантных месцы будуць занятыя рэзервістамі, якія знаходзяцца ў Стакгольме.

«Звязваўся з Міхаілам Грабоўскім літаральна ў чацвер, ён ужо быў у Бостане. Зразумела, што яго прыезд або непрыезд залежаць ад выніку сённяшняга начнога матчу. Калі «Таронта» саступіць, графік прылёту Мішы ўжо падрыхтаваны, квіткі замоўленыя. Тады ён прыбудзе 12 чысла і зможа прыняць удзел у двух матчах папярэдняга этапу», - сказаў Скабелка.

Нагадаем, учора зборная Беларусі пацярпела паражэнне ад каманды Канады 4:1. Да гэтага беларусы выйгралі ў славенцаў і прайгралі чэхам і шведам. Нацыянальнай зборнай засталося правесці на чэмпіянаце свету як мінімум тры матчы. 11 траўня нашы суайчыннікі згуляюць з нарвежцамі, 13-га - з датчанамі і 14-га - са швейцарцамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках