28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пяць гадоў хаваўся ад КДБ у Маскве

31

Зміцер Максімаў, 37-гадовы ўраджэнец Магілёва, быў затрыманы ў расейскай сталіцы ў свой дзень нараджэння.

З 2007 года ён адшукваўся УКДБ Беларусі па Магілёўскай вобласці за парушэнне правілаў аб здзелках з каштоўнымі металамі і камянямі. У 2008 Максімава аб'явілі ў міждзяржаўны вышук, а з 2009 года да яго злову падключылі Інтэрпол.

Характэрна, што ўцекача затрымалі ў дзень яго нараджэння. Магчыма, на рынак ён адправіўся за прадуктамі да святочнага стала, пішуць «Белорусские новости».

Змітру Максімаву інкрымінуецца здзяйсненне злачынства ў складзе арганізаванай групы ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Прэс-служба расейскай паліцыі паведамляе, што ініцыятару вышуку паведамлена пра пайманне ўцекача, у бліжэйшы час яго вернуць на радзіму.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках