28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ затрымала амерыканскага дыпламата

49
ФСБ затрымала амерыканскага дыпламата

Супрацоўнік амбасады ЗША ў Маскве абвінавачаны ў шпіянажы.

«У ноч з 13 на 14 траўня органамі контрвыведкі ФСБ Расеі пры спробе вярбоўкі супрацоўніка адной з расейскіх спецслужбаў затрыманы кадравы супрацоўнік ЦРУ ЗША Фогл Раян Крыстафэр, які працуе пад прыкрыццём на пасадзе трэцяга сакратара палітычнага аддзела пасольства ЗША ў Маскве», - паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ Расеі.

У затрыманага былі выяўленыя спецыяльныя тэхнічныя сродкі, пісьмовыя інструкцыі для вербаванага расейскага грамадзяніна, вялікая сума грошай і сродкі змены выгляду, адзначылі контрразведчыкі.

У ФСБ паведамілі, што затрыманы грамадзянін ЗША «пасля правядзення патрэбных працэдур» быў перададзены прадстаўнікам амерыканскай амбасады.

Міністэрства замежных спраў Расеі выказала сваю незадаволенасць у сувязі з затрыманнем амерыканскага шпіёна, сказаўшы, што гэты інцыдэнт выклікае «сур'ёзныя пытанні» да амерыканскай стараны. Таксама ў МЗС запатрабавалі хутчэйшага ад'езду злоўленага «агента».

У самім дыппрадстаўніцтве інфармацыю аб затрыманні шпіёна не пацвярджаюць. Прэс-сакратарка амбасады паведаміла, што не валодае інфармацыяй аб затрыманні калегі. Пазней яна заявіла, што амбасада не будзе каментаваць гэтую інфармацыю.

МЗС РФ выклікаў амбасадара ЗША ў Маскве ў сувязі з затрыманнем супрацоўніка амерыканскай амбасады.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках