28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягнік Менск-Вільня будзе хадзіць тры разы на дзень

22
Цягнік Менск-Вільня будзе хадзіць тры разы на дзень

Колькасць пасажырскіх цягнікоў на маршруце Менск-Вільня з 26 траўня павялічыцца.

АТ «Літоўскія чыгункі» набыло тры польскіх дызельных цягнікі. Яны развіваюць хуткасць да 140 км/г. Вагоны ў цягніках з месцамі, але кошты розныя - 114 500 за месца, як у электрычцы (3 чалавекі на лаўцы) або 154 250 за мяккае крэсла, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«За два апошнія гады плынь пасажыраў настолькі моцна вырасла, што памер цягнікоў можа здацца замалым - два вагоны, у кожным 140 месцаў, - распавядае чалец дырэкцыі пасажырскіх перавозак і намеснік генеральнага дырэктара АТ«Літоўскія чыгункі» Далюс Жэбраўскас. - Але мы будзем глядзець з пункту гледжання плыні пасажыраў: калі ахвотных будзе больш, чым здольны змясціць адзін цягнік, мы пусцім падвойны цягнік».

Час, прабаўлены ў дарозе паміж дзвюма сталіцамі, складзе ўсяго дзве з паловай гадзіны. Літоўскія памежнікі будуць ажыццяўляць праверку на вакзале, а беларускія - падчас руху, паміж Гудагаем і Маладзечнам. На вакзале ў Вільні будзе бясплатны wi-fi і Duty Free. Паводле плану, да 2015 года стораны павінныя арганізаваць хуткасны рух паміж Вільняй і Менскам і ўвесці дадатковыя двухпавярховыя цягнікі, хуткасць якіх складзе да 160 км/г - гэта значыць, час у дарозе стане яшчэ меншым, усяго 2 гадзіны. А да 2020 года - купіць яшчэ 26 цягнікоў.

Літоўскія цягнікі ў Менск і назад будуць хадзіць ўжо з наступных выходных. Але расклад і беларускіх, і літоўскіх цягнікоў пакуль не канчатковы, і будзе дзейнічаць да 27 чэрвеня.

З Менска цягнікі будуць адпраўляцца а 07.40, 10.18, 18.50 буднямі і а 07.40, 08.45, 10.18, 18.50 выходнымі. З Вільні - а 06.55, 14.58 і 18.14 буднямі і а 06.55, 14.58, 18.14, 20.54 выходнымі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках