3 траўня 2024, Пятніца, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктарам менскага «Дынама» стаў Паўлюковіч

2
Гендырэктарам менскага «Дынама» стаў Паўлюковіч

Генеральным дырэктарам менскага «Дынама» стаў Сяргей Паўлюковіч, які змяніў на гэтай пасадзе Ігара Пугача.

У футболцы «Дынама» Паўлюковіч правёў сем сезонаў (2004-2009), быў капітанам каманды. А ў 2009-м завяршыў кар'еру гульца і перайшоў у клубе на трэнерскую працу. Узначальваў дынамаўскі рэзерв, з якім у 2010 годзе выйграў першынство дублёраў, з 2012-га працаваў у трэнерскім штабе галоўнай каманды.

Сяргей Паўлюковіч ўжо афіцыйна прыступіў да выканання абавязкаў, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Нагадаем, былы генеральны дырэктар менскага «Дынама» Ігар Пугач быў адпраўлены ў адстаўку 2 траўня. Рашэнне пра гэта прыняў назіральны савет футбольнага клуба. Ігар Пугач займаў гэтую пасаду з жніўня 2012 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках