2 траўня 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: У Беларусі кабінетная стаўка рэфінансавання

3
Станіслаў Багданкевіч: У Беларусі кабінетная стаўка рэфінансавання

Зніжаць стаўку рэфінансавання неразумна, пакуль кошты на спажывецкім рынку працягваюць расці.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў экс-старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч, каментуючы зніжэнне стаўкі рэфінансавання да 25% гадавых.

«Трэба мець на ўвазе, што ў нас стаўка рэфінансавання - гэта стаўка кабінетная. На самай справе, варта глядзець за тымі стаўкамі, якія ўстанаўліваюцца камерцыйнымі банкамі, якія маюць патрэбу ў рэсурсах. Банкі, якія адчуваюць праблему ліквіднасці, звычайна робяць высокія адсоткавыя стаўкі, якія могуць быць вышэй за ўзровень стаўкі рэфінансавання. Іншыя ж банкі, у якіх дастаткова свабодных грошай на рахунках, зніжаюць стаўкі па дэпазітах. Гэта складаны працэс, звязаны з многімі фактарамі», - адзначыў эканаміст.

Ён падкрэсліў, што з'яўляецца праціўнікам зніжэння стаўкі рэфінансавання на сённяшні дзень.

«Банкі павінны арыентавацца на рост коштаў на спажывецкім рынку. Калі мы ўбачым, што кошты перасталі расці, тады стаўку рэфінансавання трэба зніжаць. Гэта своеасаблівы арыенцір. Калі кошты на рынку пачынаюць быць стабільнымі, тады можна зніжаць стаўку з 30 да 25, 22, 20 адсоткаў і гэтак далей. А ўлічваючы тое, што кошты ўсё ж такі працягваюць расці: на інтэрнэт, на тэлефон, на мяса, малако і на хлеб, то я мяркую, што стаўка рэфінансавання, як арыенцір, павінна быць стабільнай. Можа быць, зніжэнне абгрунтавана тым, што ў нас гадавая інфляцыя ніжэй за 25%, але яно проста неразумна», - упэўнены эксперт.

Нагадаем, стаўка рэфінансавання зніжаецца з 15 траўня да 25 адсоткаў гадавых. Апошні раз яна была зніжаная 17 красавіка на 1,5 адсоткавага пункта - да 27 адсоткаў гадавых.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках