3 траўня 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутат» пагарэў на крадзяжы клею і фарбы

10
«Дэпутат» пагарэў на крадзяжы клею і фарбы

«Дэпутату» Клімавіцкага райсавета за буйны крадзеж пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта паведамляе група інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

«Дэпутат» Клімавіцкага райсавета, які займаў пасаду намесніка начальніка Клімавіцкай ПМК-256, быў затрыманы ў студзені праваахоўнымі органамі па падазрэнні ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Як высветліла следства, на будаўніцтве аднаго з жылых дамоў, якое вялося сіламі ПМК-256, былі створаныя лішкі клею (1т) для лінолеўма і фарбы (150 кг) на суму больш Вr21 млн. Будматэрыялы не былі здадзеныя на склад са складаннем адпаведных дакументаў. Гэтым і скарыстаўся кіраўнік, прысвоіўшы клей і фарбу. Тым самым ён нанёс шкоду прадпрыемству ў буйным памеры.

Пры спробе збыць выкрадзенае ён быў затрыманы. Яму прад'яўленае абвінавачванне па частцы 1 артыкула 210 КК. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Гэта не першая крымінальная справа, распачатая супраць «дэпутатаў» саветаў. Толькі ў 2013 годзе налічваецца некалькі такіх выпадкаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках