3 траўня 2024, Пятніца, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузаперавозкі ўпалі на 11,8%

6
Грузаперавозкі ўпалі на 11,8%

У красавіку 2013 года арганізацыямі перавезена 34,2 млн тон грузаў.

Гэта на 11,8% менш у параўнанні з красавіком 2012 года, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Па выніках першых чатырох месяцаў грузаперавозкі ўпалі на 6,4% - да 136,5 млн тон.

Перавозкі грузаў чыгуначным транспартам па выніках студзеня-красавіка знізіліся на 14,1% і склалі 44,3 млн тон, трубаправодным - на 7,5% да 44,9 млн тон.

У той жа час перавозкі аўтамабільным транспартам павялічыліся на 3,8% да 47 мільёнаў тон, паветраным - на 44% да 4,1 тысячы тон.

Грузаабарот транспарту, выкананы арганізацыямі, у студзені-красавіку 2013 года склаў 40 млрд. т.км, у тым ліку чыгуначнага - 13,8 млрд. т.км., аўтамабільнага - 6,1 млрд. т.км. У красавіку 2013 года грузаабарот транспарту склаў 10,1 млрд. т.км. і скараціўся ў параўнанні з красавіком 2012 года на 11,4%, грузаабарот чыгуначнага транспарту скараціўся на 15,6%, трубаправоднага - на 12,9%, грузаабарот аўтамабільнага транспарту ўзрос на 4,4%.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках