18 траўня 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Крымскі мост падарвалі ракетным палівам

5
СМІ: Крымскі мост падарвалі ракетным палівам

У Расеі раскрылі дэталі атакі ў 2022 годзе.

Выбухатэхнічная экспэртыза ў Расеі заявіла, што Украіна атакавала Крымскі мост у кастрычніку 2022 года, выкарыстаўшы цвёрдае ракетнае паліва, якое змяшчае перхлараты калію або натрыю, а таксама дробнадысперсныя металы. Пра гэта паведамляе расейскае выданне «Коммерсант».

Паведамляецца, што для падрыву была выкарыстаная самаробная выбуховая прылада, якую схавалі ў бабіны поліэтыленавай плёнкі. Яна здэтанавала ад выбуху пластыту ў пэўным пункце маршруту. Магутнасць прылады была эквівалентная 10 тонам трацілу.

У Расеі заявілі, што арганізатарам так званага “тэракту” з'яўляецца кіраўнік СБУ Васіль Малюк.

У матэрыяле гаворыцца, што выбуховае прыстасаванне схавалі з дапамогай поліэтыленавай плёнкай таўшчынёй 100 мікраметраў. Шчыльны пласт плёнкі выступіў і ў ролі абалонкі выбухной прылады.

Адзначаецца, што ў пачатку жніўня 2022 года плёнка на 22 палетах, якая важыла 22,7 тоны, была адпраўленая з Адэсы ў балгарскі горад Русе. Адтуль паступіла ў грузінскі Поці, а затым у Ерэван. Пакуль плёнка знаходзілася ў ерэванскім тэрмінале «Трансальян», груз растаможылі, замяніўшы пасля гэтага частку суправаджальных дакументаў.

Як устанавіла экспэртыза, 4 кастрычніка выбухоўку на аўтамабілі DAF перавезлі праз мяжу Грузіі і Расеі ў пункце пропуску "Верхні Ларс". Ужо праз два дні яе даставілі на аптовую базу ў Армавіры ў Краснадарскім краі. Ужо там бомбу загрузілі ў аўтамабіль International ProStar з прычэпам. Машынай кіраваў грамадзянін РФ Махір Юсубаў. Ён павінен быў даставіць плёнку ў акупаваны Сімферопаль.

Паведамляецца, што такія складаныя перамяшчэнні аслабілі ўвагі расейскіх сілавікоў да грузу. Выбух на Крымскім мосце адбыўся 8 кастрычніка 2022 года. Для дэтанацыі было выкарыстана выбуховае рэчыва на аснове гексагену. Мяркуецца, што гэта магло быць З-4 ці РЭ-8.

Экспэртыза ўстанавіла, што дэтанатар, які таксама быў скрыты плёнкай, спрацаваў ад сігналу GPS-навігатара. Кропка маршруту была зададзеная загадзя.

У матэрыяле гаворыцца, што ў выніку выбуху адбылося абрушэнне двух пралётаў Крымскага моста, якія злучалі 235-ю і 236-ю апоры. Акрамя таго, выбух пашкодзіў 17 вагонаў-цыстэрнаў, якія рухаліся ў складзе грузавога цягніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках