3 траўня 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консульства Латвіі ў Віцебску будзе выдаваць эстонскія візы

2
Консульства Латвіі ў Віцебску будзе выдаваць эстонскія візы

Эстонскую візу цяпер можна атрымаць у Віцебску.

Пачынаючы з 15 траўня 2013 года консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску прадстаўляе Эстонскую Рэспубліку ў выдачы кароткатэрміновых шэнгенскіх віз, калі Эстонія з'яўляецца асноўнай мэтай візіту.

Консульства Латвіі ў Віцебску прымае дакументы для візы ў Эстонію ў такім жа парадку, як для візы ў Латвію. Прыём дакументаў ажыццяўляецца штодня з панядзелка па чацвер з 9.00 да 12.00. Жадаючым падаць дакументы на эстонскую візу ў консульстве ў Віцебску няма неабходнасці загадзя рэгістравацца, дакументы прымаюцца ў парадку чаргі. Яны апрацоўваюцца на працягу аднаго тыдня (пяць рабочых дзён).

Шэнгенская візавая анкета размешчана на сайце амбасады.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках