26 красавiка 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іван Ургант - Ланской: Дзе фура з гарэлкай?

59

Вядучы «Вечернего Урганта» задаўся пытаннем, куды зніклі 1000 бутэлек гарэлкі беларускай удзельніцы «Еўрабачання».

Ва ўчорашнім выпуску «Вечернего Урганта» Іван Ургант жартаваў наконт прома-прадукцыі беларускай удзельніцы «Еўрабачання» Алены Ланской.

«З Алёнай адбылася зусім выдатная гісторыя. Беларуская дэлегацыя везла ў падарунак у Мальме фуру з гарэлкай. На конкурс планавалася даставіць 1000 бутэлек гарэлкі з выявай удзельніцы, але фуру развярнулі на мяжы. І ўзнікае пытанне: «Дзе фура? Дзе фура з вадзярай?» - спытаў вядучы.

Нагадаем, Алёна Ланская збіралася прывезці на конкурс «Еўрабачанне» 500 літраў гарэлкі. Аднак фуру з промапрадукцыяй беларускай удзельніцы развярнулі на мяжы. Мытныя пошліны для спявачкі апынуліся непасільнымі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках