3 траўня 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагоня даішнікаў за трактарам скончылася стральбой

45
Пагоня даішнікаў за трактарам скончылася стральбой

Інспектары ДАІ дзяжурылі 14 траўня ў вёсцы Крупейкі Лоеўскага раёна і заўважылі трактар, які рухаўся дарогай з парушэннямі правілаў.

Яны паспрабавалі спыніць МТЗ пры дапамозе бліскавічнага сігналу і гукавой сігналізацыі, але трактарыст, не звяртаючы ўвагі, прадоўжыў рух. Пры гэтым трактар кідаўся з боку ў бок, не даючы сябе абагнаць, чым ствараў пагрозу ўдзельнікам руху.

У абласной ДАІ распавялі, што пераслед прадоўжыўся за межамі вёскі. Міліцыянты наважылі выкарыстаць табельную зброю для спынення трактара ў лясным масіве паміж вёскамі Крупейкі і Шчытцы. Папярэдзіўшы аб яго выкарыстанні, інспектар двойчы стрэліў з «Макарава» ў паветра, а затым - у заднія колы трактара. Толькі пасля гэтага «Беларус» ўдалося спыніць. Кіроўца і пасажыр не пацярпелі, піша onliner.by.

Пазней высветлілася, што 30-гадовы трактарыст выявіўся не проста зухам, а яшчэ і бяспраўнікам. Ён самавольна ўзяў трактар з фермерскай гаспадаркі, дзе працуе, каб з'ездзіць у краму суседняй вёскі за прадуктамі.

У дачыненні да трактарыста складзеныя матэрыялы адразу паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу: за кіраванне транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы, а таксама за невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні транспартнага сродку. За апошняе парушэнне прадугледжаны штраф ад 600 тыс. да 2 млн беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках