1 траўня 2024, Серада, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Лойка: Многіх уключаюць у спісы невыязных без папярэджання

7
Наста Лойка: Многіх уключаюць у спісы невыязных без папярэджання

Неабходна, перш за ўсё, змяняць судовую сиcтему, а не забараняць выезд з краіны, лічыць праваабаронца.

Такім чынам Наста Лойка пракаментавала сайту charter97.org забарону на выезд за мяжу грамадзянам, якія не аплацілі штраф ДАІ.

«Пытанне досыць спрэчнае. Калі прымаюцца якія-небудзь судовыя рашэнні, суды робяць усё магчымае, каб іх рэалізаваць. Дадзеная практыка з'яўляецца нармальнай. У сваю чаргу, у Беларусі існуе вялікая праблема, калі большасць пастаноў, асабліва звязаных з нейкімі фінансавымі спагнаннямі, папросту не рэалізуюцца па розных прычынах, напрыклад, не могуць знайсці чалавека. Таму для ўзняцця эфектыўнасці судовых пастаноў уводзяць такую меру, як забарона на выезд за мяжу. Падобная практыка распаўсюджаная і ў іншых краінах. Я не магу сказаць, што гэта выключная крайняя мера, якая моцна абмяжоўвае правы чалавека», - лічыць юрыст.

Праваабаронца падкрэсліла, што ў той жа час у Беларусі існуе асаблівасць.

«Перш за ўсё, яна звязаная з тым, што ў нас не дастаткова добра працуюць судовая і карная сістэмы. Гэта значыць, нельга казаць пра тое, што дадзеныя штрафы заўсёды выносяцца справядліва. З іншага боку, праца судовых выканаўцаў не заўсёды эфектыўная. Вельмі часта бывае так, што чалавека нават не спрабуюць знайсці. Ён можа нават не ведаць пра існаванне штрафу. Чалавека адразу ж уносяць у спіс невыязных і пры гэтым не паведамляюць пра гэта пры дапамозе адпаведнай працэдуры. Такая праблема сапраўды існуе», - упэўненая Наста Лойка.

Нагадаем, грамадзян, якія не аплацілі штрафы ДАІ, пазбаўляюць правоў кіроўцы і не выпускаюць на адпачынак за мяжу.

Як паведамляе сайт ДАІ, судовыя выканаўцы таксама маюць права апісаць маёмасць даўжнікоў або накласці арышт на транспартныя сродкі. Да выплаты сумы штрафу на грамадзяніна, які мае запазычанасці, можа быць вынесенае вызначэнне суда, якое абмяжоўвае даўжніка на кіраванне ўсімі відамі транспартных сродкаў да таго часу, пакуль ён не «разлічыцца з дзяржавай».

Таксама адзначым, што зусім нядаўна паведамленне з пагрозай абмежаваць выезд з Беларусі атрымалі ў жыроўках жыхары Салігорска.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках