1 траўня 2024, Серада, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Жыткавіцкага райвыканкама трапіўся на страхоўцы

16
Экс-кіраўнік Жыткавіцкага райвыканкама трапіўся на страхоўцы

У дачыненні да былога старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Мікалая Какоры распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 426 КК РБ (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча).

Пра гэта паведамляе Следчы камітэт РБ.

Былы чыноўнік падазраецца ў незаконным атрыманні страхавой выплаты ў сувязі з пашкоджаннем службовага аўтамабіля, чым нанёс шкоду Белдзяржстраху больш як на Br100 млн.

Какора быў вызвалены ад пасады ўказам Лукашэнка 23 красавіка «за грубае парушэнне службовых абавязкаў і ўчыненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках