1 траўня 2024, Серада, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Бэкхэм сканчае кар'еру

19
Дэвід Бэкхэм сканчае кар'еру

Адзін з самых вядомых футбалістаў свету Дэвід Бэкхэм прыняў пастанову скончыць прафесійную кар'еру ва ўзросце 38 гадоў.

Былы капітан зборнай Англіі, паўабаронца французскага клуба «Пары Сэн-Жэрмэн» абвясціў аб сканчэнні прафесійнай кар'еры ў канцы гэтага сезону, паведамляе BBC.

«Я ўдзячны ПСЖ за тое, што яны мне далі магчымасць яшчэ пагуляць, але я адчуваю, што менавіта цяпер настаў час для сканчэння кар'еры, пакуль я гуляю на высокім узроўні», - адзначыў футбаліст.

Бэкхэм выступае за «Пары Сэн-Жэрмэн» са студзеня 2013 года. Увесь заробак у французскім клубе 38-гадовы футбаліст перадаваў на дабрачынныя мэты.

«Я ўдзячны маім партнёрам з каманды, выдатным трэнерам, у якіх я шмат чаму навучыўся і заўзятарам, якія падтрымлівалі мяне», - сказаў Бэкхэм.

Нагадаем, Дэвід Бэкхэм, які 115 раз выходзіў на поле ў складзе зборнай Англіі, выступаў з 14 гадоў у «Манчэстар Юнайтэд», у тым ліку, у знакамітым фінале Лігі чэмпіёнаў 1999 года, калі клуб на апошніх хвілінах вырваў перамогу ў мюнхенскай «Баварыі».

Таксама адзначым, што вядомы футбаліст згуляў за нацыянальную зборную Англіі ў матчы з Беларуссю, які праходзіў на стадыёне «Дынама» ў Менску.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках