Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Рыме
11- 17.05.2013, 10:47
Услед за Максімам Мірным у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Рыме з прызавым фондам 3,2 млн. еўра выйшла Вікторыя Азаранка.
Ва ўчорашнім матчы 1/8 фіналу адзіночнага разраду лепшая беларуская тэнісістка, якая займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла японку Аюмі Марыту (45) - 6:1, 2:0 (адмова суперніцы з-за траўмы), паведамляе «Прессбол». У другім крузе спаборніцтваў на грунтавых кортах італьянскай сталіцы Вікторыя Азаранка выйграла ў немкі Юліі Гергес (25) у двух сэтах - 6:2, 6:0.
Цяпер у матчы за выхад у паўфінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж чэшкай Петрай Квітавай і аўстралійскай тэнісісткай Самантай Стосур (9).