1 траўня 2024, Серада, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінансавыя разведкі Балтыі здаюць беларусаў у КДК

49
Фінансавыя разведкі Балтыі здаюць беларусаў у КДК

Беларус паспрабаваў зняць $1,5 мільёны ў банку суседняй дзяржавы і трапіў у Дзяржкантроль.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Советской Белоруссии» распавёў дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Максіменка.

Са слоў кіраўніка дэпартамента, Беларусь з'яўляецца паўнапраўным чальцом групы падраздзяленняў фінансавай разведкі «Эгмант», якая надае краінам падтрымку ў барацьбе з адмываннем грошай, у прыватнасці, абмен інфармацыяй, для чаго маюцца зашыфраваныя каналы сувязі.

У якасці прыкладу чыноўнік прывёў выпадак, калі намеснік дырэктара беларускага прадпрыемства зняў у банку балтыйскага дзяржавы 1,5 млн даляраў.

«Калегі адразу паведамілі нам аб гэтым. Далі нават раздрукоўкі: дзе і калі кліент здымаў грошы, дзе потым размясціў. Спачатку затрыманы аднекваўся: я не я, мяне падставілі, здымаў хтосьці іншы... Але сярод доказаў меліся і фота, знятыя побач з банкаматамі. Гэта адзін з прыкладаў эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва фінансавых разведак», распавёў Аляксандр Максіменка.

«Гэта адзін з прыкладаў эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва фінансавых разведак. Абароненыя каналы сувязі мы, зразумела, маем з калегамі з краін Мытнага саюза, Расеі і Казахстана. Акрамя таго, можам мець стасункі з імі ў жывым тэлеэфіры. Да яго хутка далучацца Індыя і Кітай», заявіў дырэктар дэпартамента.

На думку фінансавага выведніка, ўтойванне падаткаў у афшорах як масавая з'ява ў беларускім бізнэсе адсутнічае.

Аляксандр Максіменка таксама растлумачыў, што адным з накірункаў работы ДФМ з'яўляецца дапамога іншым праваахоўным органам: ДФР, УБАЗ, КДБ.

Варта нагадаць, што менавіта інфармацыя, атрыманая праз міжнародныя каналы, стала падставай для крымінальнай справы ў дачыненні да праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога прысудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Інфармацыю аб літоўскіх банкаўскіх рахунках праваабарончага цэнтра «Вясна» даў беларускай старане Мінюст Літвы ў рамках дзейнай з Беларуссю дамовы, на запыт беларускай стараны. Беларускія падатковыя органы палічылі ўсе сумы, якія арганізацыя выдаткоўвала на падтрымку рэпрэсаваных, як асабістыя прыбыткі саміх праваабаронцаў і абвінавацілі іх ва ўтойванні падаткаў.

Літоўскія і польскія ўлады з гэтай нагоды выказаліся, што Беларусь злоўжыла міжнароднымі пагадненнямі, выкарыстаўшы іх для рэпрэсій супраць уласных грамадзян. Праваабаронца прызнаны вязнем сумлення.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках