На поўдні Кітая абрынулася хуткасная аўтамагістраль
14- 1.05.2024, 18:25
- 11,290
Пад завалы патрапілі сама меней 18 аўтамабіляў.
Адцінак хуткаснай аўтамагістралі Мэйчжоў-Дабу абрынуўся блізу 2:10 у ноч на 1 траўня паводле мясцовага часу (21:10 паводле Менску 30 красавіка) у правінцыі Гуандун на поўдні Кітая.
Абрынулася частка дарогі даўжынёй амаль 18 м і плошчай блізу 184 кв. м. У выніку пад заваламі апынуліся сама меней 18 аўто.
Цэнтральная тэлевізія Кітая (CCTV) паведаміла аб 19 загінулых і 30 пацярпелых у выніку інцыдэнту.