1 траўня 2024, Серада, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка і Дварковіч паразмаўлялі пра інтэграцыю

8
Сямашка і Дварковіч паразмаўлялі пра інтэграцыю

У Маскве прайшла рабочая сустрэча першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і намесніка старшыні ўрада Расейскай Федэрацыі Аркадзя Дварковіча.

Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства нашай краіны ў Расеі.

«Удзельнікі абмеркавалі ход рэалізацыі супольных праектаў для развіцця прамысловай інтэграцыі беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў.

Адзначана станоўчая дынаміка практычна ва ўсіх інтэграцыйных праектах у сферы машынабудавання і хімічнай галіны. Дасягнуты шэраг дамоўленасцяў з мэтай актывізацыі работы ў гэтым кірунку», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што Уладзімір Сямашка і Аркадзь Дварковіч неаднаразова сустракаліся ў гэтым годзе. Тэмай іх перамоваў, у асноўным, станавіліся пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў у нашую краіну і прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў, на якой настойвае Масква.

21 траўня ў расейскай сталіцы адбудзецца сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін. Паводле звестак прэс-службы ўрада РФ, Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуюць актуальныя пытанні расейска-беларускага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, энэргетычнай ды іншых галінах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках