15 траўня 2024, Серада, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторыя краіны дазволілі УСУ біць сваёй зброяй па тэрыторыі Расеі

6
Некаторыя краіны дазволілі УСУ біць сваёй зброяй па тэрыторыі Расеі

Яны не гавораць пра гэта публічна.

Кіраўніца МЗС Латвіі Байба Бражэ<>/b пацвердзіла, што Украіна ўжо атрымала заходнюю дапамогу, на якую няма абмежавання для ўдараў па тэрыторыі краіны-агрэсаркі РФ.

У інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе» міністр падкрэсліла, што ўдары па тэрыторыі краіны-агрэсаркі для абароны дазваляе міжнароднае права.

Яна дадала, што Украіна атрымлівае зброю ад заходніх партнёраў з публічнай агаворкай пазбягаць удараў ёю за межамі Украіны. Аднак такі падыход, з яе слоў, ужо мяняецца.

«Ужо зараз ёсць краіны, якія падалі Украіне зброю без такіх абмежаванняў», - сказала кіраўніца МЗС Латвіі.

Бражэ дадала, што ў гэтых выпадках аб зняцці абмежаванняў не гавораць публічна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках