1 траўня 2024, Серада, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь не пусцілі «радыёактыўнага» літоўца

14
У Беларусь не пусцілі «радыёактыўнага» літоўца

17 траўня ў пункце пропуску «Катлоўка» беларускія памежнікі зафіксавалі перавышэнне дапушчальнага ўзроўню радыяцыйнага выпраменьвання ў 325 разоў.

Дазіметр-радыёметр, з дапамогай якога праводзілася праверка, паказаў, што крыніцай гэтага магутнага выпраменьвання з'яўляецца жыхар Вільні. Нават на паўмятровай адлегласці ўзровень выпраменьвання склаў 65 мкЗв/г і гэта пры норме ў 0,2, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Мужчына праходзіў афармленне на ўезд з Літвы ў Беларусь. На цалкам відавочнае пытанне, грамадзянін Літвы падаў медыцынскую даведку, выдадзеную Віленскай установай аховы здароўя, пра тое, што ён праходзіў лячэнне захворвання шчытападобнай залозы, і ў яго арганізме знаходзяцца медыцынскі радыеактыўны прэпарат.

Аднак згодна з патрабаваннямі бяспекі, зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі, крыніца такога магутнага радыяцыйнага выпраменьвання не можа быць прапушчаная ў нашую краіну праз дзяржаўную мяжу.

У мінулым годзе ў Беларусь з такой жа прычыны не пусцілі работніка ЧАЭС. Тады інцыдэнт здарыўся ў пункце пропуску «Камарын» у Брагінскім раёне на гомельскім адцінку беларуска-ўкраінскай мяжы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках