1 траўня 2024, Серада, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Польшча будзе сярод краін, якія кіруюць ЕЗ

10
Радаслаў Сікорскі: Польшча будзе сярод краін, якія кіруюць ЕЗ

Міністр замежных спраў Польшчы падаў смелае бачанне месца сваёй краіны ў аб'яднанай Еўропе.

У інтэрв'ю выданню «Gazeta Wyborcza» Радаслаў Сікорскі заявіў, што бачыць яе сярод пяці-шасці дзяржаў, без якіх немагчымае прыняцце пастаноў у ЕЗ, перадае Polskie radio.

«Я бачу Польшчу сярод краін, якім належыць улада ў Еўразвязе. Гэта пяць-шэсць дзяржаў, насуперак якім нельга прыняць якія-небудзь пастановы. Зрэшты, такі статус мы маем у шэрагу галін: ва ўсходняй палітыцы і энэргетыцы. Яшчэ сем гадоў таму мы змагаліся за гэта», - сказаў ён

Са слоў Сікорскага, яшчэ ніколі ў гісторыі такога не было, каб краіны Заходняй Еўропы ўпрошвалі Варшаву ўступіць у свае клубы.

«Цяпер падчас кожнай гутаркі з калегамі з Нямеччыны і Францыі я чую пытанні: «А калі вы ўвойдзеце ў зону еўра?». Нас успрымаюць як краіну, якая дадасць еўразоне новыя каштоўнасці, а не створыць праблемы», - кажа міністр.

Сікорскі ставіць задачу на будучыню: «Наша эканоміка павінна быць у два разы большай, чым цяпер. Мы павінны быць крыніцай інавацый, самастойна гарантаваць сабе бяспеку. У нас наперадзе велізарная праца. Гэтыя мэты можна дасягнуць на працягу аднаго пакалення».

Кіраўнік МЗС Польшчы неаднаразова сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і крытыкаваў палітыку афіцыйнага Менска. Радаслаў Сікорскі разам з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам увайшлі ў спіс 500 найбольш уплывовых людзей свету, складзены аўтарытэтным амэрыканскім выданнем «Foreign Policy».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках