2 траўня 2024, Чацвер, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка згуляе з Сэрэнай Уільямс

13
Азаранка згуляе з Сэрэнай Уільямс

Беларуска Вікторыя Азаранка згуляе з першай ракеткай свету амерыканкай Сэрэнай Уільямс у фінале буйнога тэніснага турніру ў Рыме.

Учора ў паўфінале яна перамагла італійку Сару Эрані з лікам - 6:0, 7:5.

Першы сэт паўфінальнага матчу паміж трэцяй ракеткай свету Вікторыяй Азаранкай і Сарай Эрані, , якая займае 6-е месца ў сусветным рэйтынгу, пры ліку 4:0 на карысць беларускі быў спынены праз дождж. Затым у другім сэце пры ліку 2:1 на карысць Азаранкі гульня яшчэ раз была прыпыненая з прычыны непагадзі, што дазволіла італійцы прыйсці ў сябе пасля накдаўна ў першай партыі і навязаць барацьбу спаборніцы. Другі сэт атрымаўся упартым, і беларуска з цяжкасцю вырвала перамогу. Працягласць матчу склала 1 г. 34 хвілін, паведамляе БелТА.

Раней на турніры ў Рыме Вікторыя Азаранка адну за адной падолела немку Юлію Гёргэс (25) - 6:2, 6:0, японку Аюмі Марыту (45) - 6:1, 2:0 (адмова спаборніцы праз траўму) і аўстралійскую тэнісістку Саманту Стосур (10) - 6:4, 1:6, 6:3.

Першай жа фіналісткай рымскага турніру ўчора стала лідар сусветнага рэйтынгу амерыканка Сэрэна Уільямс, якая аперамагла ў паўфінале румынскую тэнісістку Сімону Халеп (64) - 6:3, 6:0.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках