2 траўня 2024, Чацвер, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Ланская - лялька дыктатара

97
Die Welt: Ланская - лялька дыктатара

Еўрапейскія СМІ падрахоўваюць вынікі «Еўравізіі-2013».

Артыкул у нямецкай газэце Die Welt (пераклад - charter97.org) прысвечаны выступу выканаўцы з Нямеччыны.

Аўтары артыкула са шкадаваннем адзначаюць, што нямецкая выканаўца Cascada з песняй «Glorious» заняла ў фінале толькі 21-е месца. «Яна цалкам магла трапіць у першы дзясятак», - паведамляецца ў артыкуле.

Аўтары артыкула пішуць пра тое, што Cascada скапіявала стыль выступу і сваёй кампазіцыі ў пераможцы леташняга конкурсу Loreen са Швецыі і Лены Маер-Ландрут, якая паспяхова прадставіла Нямеччыну на «Еўравізіі-2010».

Таксама выданне параўноўвае выступ нямецкай спявачкі з іншымі ўдзельнікамі фіналу конкурсу. Расчараванне аўтараў артыкула выклікала тое, што нават выканаўцы з Беларусі і Румыніі, якія выглядалі не лепш за немку, атрымалі большую колькасць балаў.

«Лялька дыктатара з Беларусі сталася лепшай», - піша выданне.

Фінал «Еўравізіі-2013» адбыўся ўчора ў Мальмё. Пераможцай міжнароднага музычнага конкурсу стала Эмілі дэ Форэст з Даніі. У выніках галасавання ейная песня «Only Teardrops» набрала 279 балы. Другое месца заняў Фарыд Мамедаў з Азэрбайджана, на трэцім - украінка Злата Огневіч.

Алена Ланская, якая з песняй «Soleyoh» прадстаўляла на конкурсе нашу краіну, заняла 16 месца. Максімальную ацэнку - 12 балаў - Беларусь атрымала толькі ад Украіны.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках