2 траўня 2024, Чацвер, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога ахоўніка Аўшвіца абвінавачваюць у 9515 забойствах

26
Былога ахоўніка Аўшвіца абвінавачваюць у 9515 забойствах

Следчыя мяркуюць, што ён, Ганс Ліпшыс удзельнічаў у даборы ахвяр газавых камер.

Нямецкая пракуратура абвінаваціла арыштаванага два тыдні таму былога ахоўніка нямецкага канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц Ганса Ліпшыса ў суўдзеле ў 9515 забойствах - паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на нямецкі штотыднёвік «Welt am Sonntag».

Як вынікае з ордэра на арышт, які атрымала рэдакцыя, Ліпшыс удзельнічаў у даборы зняволеных, якія траплялі ў газавыя камеры.

Паводле інфармацыі пракуратуры, ураджэнец Літвы працаваў і 24 студзеня 1943 года, калі ў лагер прыбылі чэшскія габрэі. У той жа дзень усе 1773 зняволеныя былі забітыя.

Ліпшыс быў ахоўнікам у лагеры з восені 1941 да яго ліквідацыі ў 1945-ым. 93-гадовы былы эсэсавец сцвярджае, што працаваў у Аўшвіцы кухарам, а не ахоўнікам. Ён запэўнівае, што нічога не ведаў аб масавым забойстве зняволеных Аўшвіца.

Пасля заканчэння вайны Ліпшыс жыў пэўны час у Заходняй Нямеччыне, а ў 1950-я гады эміграваў у Чыкага. У 1983 годзе амэрыканскія ўлады даведаліся пра ягоную нацысцкую мінуўшчыну і выслалі з краіны. З тых часоў былы эсэсавец жыў у Нямеччыне.

Лекары мяркуюць, што стан здароўя Ганса Ліпшыса дазваляе яму знаходзіцца пад арыштам.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках