9 траўня 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь лідзіруе па росце коштаў у студзені-красавіку 2013 года

33
Беларусь лідзіруе па росце коштаў у студзені-красавіку 2013 года

Беларусь утрымлівае першае месца па росце коштаў у студзені-красавіку 2013 года сярод былых савецкіх рэспублік.

Пра гэта сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

За першыя чатыры месяцы 2013 года кошты ў Беларусі павялічыліся на 5,9%. У той жа час у Расеі рост склаў 2,4, ва Украіне - 0,1, Грузіі - 0,3, Літве - 0,7%, Казахстане - 2,2% адсоткаў.

У красавіку, паводле дадзеных Белстата, наша краіна падзяліла першае месца па росце коштаў з Расеяй. У той жа час, у некаторых суседніх дзяржавах, напрыклад у Латвіі ці Украіне, кошты не змяніліся. А ў Арменіі, Кыргызстане і Эстоніі яны нават знізіліся на 0,1%.

Нагадаем, па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь была лідарам па росце коштаў сярод рэспублік былога СССР. Ён склаў адпаведна 108,7 і 21,8 адсоткаў.

Беларусь - лидер по росту цен
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках