17 траўня 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам папярэджвае: купляйце спіртное загадзя

26
Менгарвыканкам папярэджвае: купляйце спіртное загадзя

Падчас правядзення выпускных вечароў і апошніх званкоў у Менску забароняць продаж спіртнога.

Як паведамляе прэс-служба Менгарвыканкама, абмежаванне будзе дзейнічаць з 10:00 да 23:00 30 траўня і з 16:00 11 чэрвеня да 10:00 12 чэрвеня.

Забараняецца прыносіць спіртное і на самі выпускныя вечары, выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы і запускаць у неба ліхтарыкі. У камітэце па адукацыі Менгарвыканкама і ў адміністрацыях раёна будуць арганізаваныя дзяжурствы кіраўнікоў і супрацоўнікаў.

Выпускныя вечары пройдуць у менскіх школах 11 чэрвеня. Яны пачнуцца ў 19.00, час заканчэння ўзгадняецца з раённымі адміністрацыямі (арыентыровачна, 6:00 раніцы). У асобных выпадках (пры адсутнасці неабходных умоў у установе адукацыі), па пісьмовым узгадненні з камітэтам па адукацыі, дапускаецца правядзенне свята на базе ўстаноў культуры.

Апошні званок для 9-х і 11-х класаў празвініць 30 траўня з 10.00 да 12.00. Плануецца правесці дыскатэкі, вечары адпачынку.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках