11 траўня 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КХЛ забараніла «Дынама» падпісваць прозвішчы па-беларуску

55
КХЛ забараніла «Дынама» падпісваць прозвішчы па-беларуску

КХЛ выступіла супраць таго, каб менскае «Дынама» пісала прозвішчы гульцоў на беларускай мове.

Кіраўнік прэс-службы ХК «Дынама-Менск» Іван Караічаў на круглым стале, прысвечаным абмеркаванню праблем спартыўнага маркетынгу ў Беларусі, распавёў, што беларускі паўнамоцны прадстаўнік у КХЛ у пачатку сезона праявіў ініцыятыву з тым, каб пісаць прозвішчы гульцоў на майках на беларускай мове або на беларускім варыянце лацінкі («Kulakov - Kulakou»), аднак кіраўніцтва лігі забараніла абодва варыянты, піша «Прессбол».

Кантынентальная хакейная ліга - адкрытая міжнародная хакейная ліга, якая аб'ядноўвае хакейныя каманды Беларусі, Казахстана, Латвіі, Расеі, Славакіі, Украіны, Харватыі і Чэхіі.

Нагадаем, кампанія «Справаводства па-беларуску!» у пачатку года звярнулася да ўсіх футбольных клубаў краіны з прапановай пашырыць ужыванне беларускай мовы ў спартыўным жыцці каманд. У выніку некалькі каманд, у тым ліку БАТЭ, паабяцалі разгледзець магчымасць пісаць прозвішчы футбалістаў на форме на беларускай мове. Да іх далучыліся і хакейныя клубы.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках